Кіназдымка Гомеля да Нюрнбергскага трыбуналу.
Яго мы яшчэ не публікавалі, таму кораценька разбярэм:
1. Панарама знятая з Каланчы Шабунеўскага — вынік страшнай нямецкай бамбёжкі і пажару жніўня 1941 года. Руінаваная Прывакзальная плошча вынік двух бамбаванняў, нямецкага 1941 і савецкай 1943. Агулам цэнтр Гомеля увесь час акупацыі быў румнаваным.
2. Кінакамера на каланчы выхоплівае цікавы ракурс — фронт забудовы за гандлёвымі шэрагамі. Гэта цэлая вулачка цагляных дамоў. Звярніце ўвагу на планіроўку — яна жахлівая. "Касая" нарэзка надзелаў зямлі зрабіла іх планіроўку супер нязручнай. Самы цікавы і архітэктурны дом — двухпавярховік з мезанінам апошні на вулачцы. Пакуль яго ніколі дэтальна не бачылі.
3. Здымкі з аэраплана паказваюць трохкутную Првакзальную плошчу. Левы фронт забудовы ўяўляе сабою шэраг грувасткіх будынкаў з маленькімі вокнамі. Падобна, што гэта склады, пабудаваныя ўжо ў савецкі час.
4. На апошнім здымку вуліца Кірава і абрынуты фасад чатырохпавярховага жылога дома. На дзіва яго аднавілі, такім як ён быў. Зараз яго можна ўбачыць па адрасу, Кірава, 31.